РУС БЕЛ ENG

Наша пионерская дружина

Піянерская дружына пад зоркай Героя

Артыкул газеты “Прамень” ад 8 мая 2015 года (архіў)


         Сёлета, у год 70-й гадавіны Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Засульская сярэдняя школа адна з першых на Стаўбцоўшчыне падхапіла ініцыятыву прысваення сваёй піянерскай дружыне імя героя. Гэта імя – Мікалая Іванавіча Абедняка, франтавіка, які за асабісты гераізм пры фарсіраванні ракі Днепр быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Яму было тады, у снежні 43-га, толькі 18…
І, так склалася, што самы малады сярод Герояў Савецкага Саюза, Мікалай Абядняк не паспеў атрымаць сярэднюю адукацыю. Ужо пасля вайны, працягваючы службу ў арміі, у тым ліку будучы камендантам 25 арсенала, ён займаўся ў Засульскай завочнай школе. Для школы гэта вельмі ганаровы факт. Невыпадкова, што імя Мікалая Абедняка занесена ў лік яе знакамітых выпускнікоў. А сёлета гэта імя вырашана прысвоіць піянерскай дружыне школы. Яна апошнія гады называлася «Дружбай».
Рашэнне гэта, як падкрэслівае дырэктар школы Таццяна Гарановіч, прыйшло не спантанна. Пяць гадоў таму, напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі, піянерскі атрад «Нашчадкі» працягнуў вывучэнне гісторыі школы, асабліва фактаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. У школьным краязнаўчым музеі сабраны дастаткова багаты фонд матэрыялаў, якія расказваюць пра ўдзельнікаў вайны: воінаў і партызанаў, вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.
Што датычыць Героя Савецкага Саюза Мікалая Абедняка, то збіраць матэрыял прыходзілася па крупіцах. Вучні звярнуліся да архіўных дакументаў, навуковай літаратуры. Нечым дапамог і інтэрнэт. «Калі мы абагульнілі ўсе звесткі, перад намі паўстаў не далёкі, недасягальны герой, а звычайны чалавек са сваім лёсам, эмоцыямі і пачуццямі. Ён бязмежна любіў Радзіму, верыў у людзей», – прызнаваліся вучні ў сваіх даследчых работах.
«З днём нараджэння!»
Мікалай Абядняк нарадзіўся ў 1925 годзе ў сяле Сувораўка (цяпер – Петра-Мікалаеўка) Луганскай вобласці ў сям’і служачага. Працаваў бурыльшчыкам на шахце. З лютага 1943 года ваяваў у складзе Чырвонай Арміі – у званні гвардыі радавога разведчыкам 11-й гвардзейскай асобнай мотаразведвальнай роты (14-я гвардзейская стралковая дывізія, 57-я армія, Сцяпны фронт).
Неаднаразова здзяйсняў разведвальныя рэйды па тылах праціўніка. Вызначыўся ў баях за Днепр. Вось як ён аб гэтым успамінаў:
– Наша дывізія доўга не магла ўзяць Верхнедняпроўск. Стаялі мы на правым беразе Дняпра, а горад – насупраць, на высокім беразе. Вырашылі разведку высадзіць. Умудрыліся мы жывымі Днепр пераплыць. Захапілі на правым беразе два акопы. Яны і сталі нашым плацдармам. Раніцай 25 верасня 1943 года фашысты пайшлі ў атаку. Мы яе адбілі, потым – яшчэ адну. Ужо снарады заканчваюцца. Раптам бачым: праз Днепр лодка плыве. А хто ў ёй – нябачна. Толькі рука з лодкі высоўваецца і сапёрнай рыдлёўкай грабе. Сябар мой, Міша Чабаткоў! Боепрыпасаў нам прывёз. І крычыць: «З днём нараджэння, Колька!» Тут толькі я ўспомніў, што сёння мне 18 споўнілася… Сказаў, што гэта – замест кветак. А закончыцца вайна – адсвяткуем. Ды толькі загінуў ён. І ўсё жыццё, калі мне кветкі дораць, я прыгадваю той, самы дарагі, Мішкін падарунак…»
На паўналецце, якое Мікалай Іванавіч сустрэў у акопах на Сцяпным фронце, сябры падарылі яму пяць баявых гранатаў і некалькі кулямётных дыскаў. Хто ведае, магчыма, гэтыя боепрыпасы і збераглі ў тым баі гвардыі радавога Абедняка?.. Фарсіраваўшы Днепр у складзе штурмавой групы, ён прыкрываў з кулямёта высадку дэсанта. За гэтую баявую аперацыю быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Мікалай Абядняк сустрэў Перамогу ў Вене. Пазней ён так расказваў аб гэтым дні:
– Я быў радавым кулямётчыкам. І мяне паставілі ў баявую ахову. І вось чую: з другога паверха бяжыць жанчына на абцасах – а гэта наша радыстка – і крычыць: «Перамога!». Паднялі мы камандзіра роты. Гэта быў Акба Саід Саідавіч, абхазец. Смелы, клапатлівы быў камандзір. Ужо чуем, у каго ёсць пісталеты, пачалі ўверх страляць, ракеты ляцяць, святло ўжо ў кватэрах гарыць. Рана было яшчэ. Абдымаюцца, цалуюцца, радасць такая. А мне ж трэба ісці ў свой акоп. Я залез у яго, сяджу і думаю: дай напішу маме пісьмо. У нас жа папера на вайне… Была папера, канешне, у штабе, а ў нас паперы не было. Куды я пабягу? Не пабягу, пост не кіну. Узяў боепрыпасы – там па дзесяць патронаў перакладваліся плотнай паперай. За аблаткамі ў мяне быў нейкі аловак. Гляджу: ён не заточаны. І нажа няма. Я зубамі затачыў. І, значыць, пішу: мама, я застаўся жывы».
Гэты ліст захоўваецца ў музеі горада Краснадона.
Нашчадкі славы

Героя Перамогі Мікалая Абедняка ўжо няма ў жывых, але ў Засульскай школе працягваецца святая традыцыя знаёмства з гэтым чалавекам-легендай кожнага новага пакалення вучняў. Яны вывучаюць яго біяграфію, углядаюцца ў фотаздымкі… Сярод іх ёсць і ўнікальны здымак 70-х гадоў, калі Мікалай Іванавіч наведваў іх школу. Такім чынам, вучням пры ўступленні ў рады піянерскай арганізацыі ўжо ёсць на каго раўняцца. Мікалай Абядняк быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі… Важна і тое, што ён, франтавік-ордэнаносец, доўгі час быў сярод ветэранаў міратворчага руху Фонду міру.
У моладзі, усё жыццё якіх – наперадзе, таксама ўжо ёсць запас сваіх «зорак»-узнагарод. Увесь час у Засульскай школе праводзяць для старшакласнікаў спартыўна-ваенізаваную гульню «Зарніца», якую прысвячаюць памяці М. І. Абедняка. Два гады таму замест «Зарніцы» прыжыліся «Зоркі Перамогі», а ў малодшых школьнікаў, адпаведна, – «Зорачкі Перамогі». Тым, хто вызначыўся ў стральбе, на «мінным полі», у арыентаванні на мясцовасці, аказанні першай дапамогі і ўгадванні ваенных песень, уручаюцца сімвалічныя зоркі. Хлопцы і дзяўчаты радуюцца ім. Няхай вырастаюць нашчадкі славы герояў у сапраўдныя зоркі, якія паслужаць росквіту нашай роднай Беларусі!
Па добрай традыцыі, напярэдадні 9 Мая ў школе, дзе трапятліва шануюць памяць герояў, ладзіцца вялікае свята. Праграма яго насычана падзеямі: урок памяці, мітынг ля помніка загінуўшым землякам, мінута маўчання… Хвалюючым будзе канцэрт і вельмі апетытнай – салдацкая каша. На вялікі жаль, не засталося ў навакольных вёсках жывых ветэранаў вайны, якія заўсёды былі сярод вучняў шаноўнымі гасцямі. Памяць пра салдатаў вайны і нашу Вялікую Перамогу будзе жыць вечна, таму што належыць маладым.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ

  

свернуть

Николай Иванович Обедняк - Герой Советского Союза

Новости пионерской дружины имени Героя Советского Союза Николая Ивановича Обедняка. 2022/2023 учебный год

 

Ждёт в субботу нас «Зарничка»!

         В субботний день, 11 марта, для младших членов ОО «БРПО» состоялась спортивно-патриотическая игра «Зарничка». В интеллектуальном конкурсе, в эстафетах на скорость, ловкость и меткость соревновались команды «Звезда» и «Стрела». Ребята очень старались, дружно поддерживали товарищей по команде и активно помогали друг другу. Игра получилась насыщенной и весёлой. Ребята-октябрята получили заряд бодрости и положительных эмоций.

  

      

    

    

  

  

Маленькие герои большой войны


Ко Дню юного героя-антифашиста члены Совета старшеклассников ГУО "Засульская средняя школа" провели для октябрят и пионеров 4-6 классов устный журнал "Маленькие герои большой войны", где рассказали о подвигах советских ребят, которые плечом к плечу со взрослыми отстаивали свободу нашей Родины в годы Великой Отечественной войны.

   

 

Победу одерживает сильнейший

В субботний день, 28 января, пионеры дружины имени Н.И.Обедняка были активными участниками интеллектуальной игры «Что? Где? Когда?», посвященной Дню белорусской науки. В поединке приняли участие три разновозрастные группы, а победу одержала команда «Звезда», в состав которой вошли девочки 6-7 классов.  Ребята еще раз убедились, что знания – сила, а победу одерживает сильнейший.

“От всей души”

Члены ОО "БРСМ" и ОО "БРПО" Засульской средней школы приняли участие в благотворительной акции "От всей души": подготовили и передали для всех учителей-ветеранов педагогического труда поздравительные открытки с Новым годом и Рождеством. С литературно-музыкальным поздравлением "Рождественская сказка приходит в каждый дом" ребята заглянули к Довнар Леониде Николаевне, учителю-ветерану, которая значительную часть своей трудовой деятельности посвятила самым младшим ученикам нашей школы.

 

   

У гасцях у казкі

Піянеры атрада “Дружбакі” 11 студзеня запрасілі ў госці да казкі выхаванцаў Засульскага дзіцячага садка. Справа ў тым, што рабяты  падрыхтавалі казку “Рукавічка”, дзе яе героі: Мышка, Барсучок, Лісічка, Ваўчок, Мядзведзік, а таксама хлопчыкі Алесь і Мікітка – добрыя і гасцінныя суседзі, спачуваюць і узаемадапамагаюць адзін аднаму. Маленькія гледачы падзякавалі 5-класнікам за цёплыя казачныя імгненні, а рабяты, у сваю чаргу, пажадалі малым шанаваць і цаніць сяброўства.

Здравствуй, матушка Зима!

Серебро, огни и блестки, -

Целый мир из серебра!

В.Я.Брюсов

Настоящая зима с морозом и снегом пришла в этом году в конце ноября. Сколько радости и счастья она принесла мальчишкам и девчонкам! Наконец-то можно полюбоваться волшебством матушки Зимы, подышать свежим зимним воздухом, покататься на лыжах и санках… А еще - пофантазировать и зимнюю тему отразить в рисунках, как это сделали пионеры-пятиклассники.

 

 

 

 

Фотагалерэя "Родныя людзі"

Мінаюць гады,
Але застаюцца навечна
Святымі – сям’я, дом, бацькі…
  Антон Янкоўскі


    Фотагалерэя “Родныя людзі”, прысвечаная цудоўным кастрычніцкім святам Дню маці і Дню бацькі, ажывіла школьны калідор. На фатаграфіях – шчаслівыя імгненні жыцця рабят і родных ім людзей. Ад здымкаў вее цеплынёй і любоўю, пяшчотай і дабрынёй. Так і хочацца ўсклікнуць: “Спыніся, імгненне, ты цудоўнае!”


Педагог-арганізатар Гарановіч Т.М.

  

 

       

     

свернуть
16 марта, суббота

“НАША МАСЛЕНКА ГАДАВАЯ, ЯНА ГОСЦЕЙКА ДАРАГАЯ !”

подробнее...