РУС БЕЛ ENG

“НАША МАСЛЕНКА ГАДАВАЯ, ЯНА ГОСЦЕЙКА ДАРАГАЯ !”

16.03.2024

“НАША МАСЛЕНКА ГАДАВАЯ,

ЯНА ГОСЦЕЙКА ДАРАГАЯ !”

 Сёння, 16 сакавіка,  добры вясновы настрой адчуваўся і ў дарослых, і ў дзяцей  на школьным падворку, дзе ладзіліся масленічныя забавы.  Каманды з такімі смачнымі назвамі “Аладкі” і “Дранікі” спаборнічалі між сабою ў конкурсах “Бой мяшкамі”, “Распілі бервяно”, “Чароўны блін” і іншых, а пасля вясёлых забаў частаваліся сімвалічнай масленічнай ежай – блінамі, якія прыгатавалі дзецям іх бацькі.

 

 І зноў Масленіца, зноў бліны! Яны святочны пачастунак! Бо ён з душэўнай глыбіні Цудоўны сонечны гатунак.