РУС БЕЛ ENG

Шестой школьный день

Модель шестого школьного дня

МАДЭЛЬ ШОСТАГА ШКОЛЬНАГА ДНЯ

 

Усё большая колькасць сучасных настаўнікаў і бацькоў выразна разумеюць, што навучыць — гэта значыць не толькі даць веды ў тым ці іншым аб'ёме, а, перш за ўсё, развіць дапытлівасць, мысленне, прывіць ўстойлівую, усвядомленую цікавасць да вучобы ў кожнага вучня, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы. І галоўнае, каб веды фармавалі не толькі інтэлектуальны стрыжань сталеючай асобы, але і закраналі самыя патаемныя струны душы і сэрца.

Перагрузка школьнай праграмай, няправільнае харчаванне, ператамленне, дрэнная асветленасць, забруджанасць паветра, не заўсёды спрыяльны псіхалагічны клімат у калектыве і ў сям'і і шэраг іншых прычын згубна ўплываюць на здароўе дзяцей.

Для дзяцей неабходны дзень тыдня для псіхалагічнай, фізічнай, эмацыйнай разгрузкі. Менавіта такім з'яўляецца шосты школьны дзень-субота. Зразумела, што нельга ўсю выхаваўчую работу максімальна звесці да правядзення мерапрыемстваў у адзін дзень. Варта па-ранейшаму, а можа быць, яшчэ і ў большай ступені, павышаць выхаваўчую каштоўнасць кожнага ўрока, захаваць існуючую сістэму пазаўрочнай, пазашкольнай выхаваўчай практыкі.

Таму працэс планавання выхаваўчай работы ў школе набывае асаблівую значнасць. Адной з дзейсных форм выхаваўчай работы выступае супрацоўніцтва паміж дзецьмі, педагогамі, бацькамі і грамадскімі арганізацыямі, іншымі прадстаўнікамі соцыуму.

Прапанаваная мадэль арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень спалучае ў сабе ўсе структуры сацыяльна-педагагічнага комплексу, лідарам якога выступае ўстанова адукацыі. Каштоўнасць такой арганізацыі суботняга дня заключаецца ў тым, што школа не толькі арганізуе комплексную сістэму рознабаковага выхавання і развіцця асобы навучэнцаў, але і ўключае ў гэты працэс бацькоў, педагогаў-прадметнікаў, а таксама значную частку дарослага насельніцтва аграгарадка. Вядучымі прынцыпамі мадэлі арганізацыі шостага школьнага дня з'яўляюцца: абранне з улікам цікавасці навучэнцаў месца і віду дзейнасці; перагрупоўка класных калектываў навучэнцаў у адпаведнасці з іх узроставымі асаблівасцямі, інтарэсамі, характарам абранай дзейнасці; педагагічнае кіраўніцтва гэтай дзейнасцю усімі педагогамі і спецыялістамі.

Мадэль шостага дня распрацавана ў адпаведнасці з усімі праграмнымі і нарматыўнымі дакументамі па пытаннях выхавання. Дадзеная мадэль з'яўляецца арганічнай часткай адаптыўнай школы для навучэнцаў з розным узроўнем развіцця, рознымі патрэбамі і інтарэсамі і дазваляе больш мэтанакіравана арганізоўваць педагагічнае ўзаемадзеянне з бацькамі і пазашкольнымі ўстановамі па пытаннях выхаваўчай работы.

У цяперашні час, на жаль, далёка не ўсе дзеці і дарослыя ўмеюць правільна, а галоўнае карысна арганізаваць свой вольны час. Камп’ютары, тэлевізары, гульнявыя клубы шмат у чым замянілі жывыя зносіны, актыўны адпачынак.

Мы лічым неабходным стварыць умовы для пашырэння сферы інтарэсаў нашых дзяцей, навучыць іх адпачываць цікава, разнастайна, карысна.

Ключавым момантам з'яўляецца прадастаўленне шостага школьнага дня мерапрыемствам па станаўленні і ўмацаванні фізічнага, псіхічнага, маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў, станаўленню іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, удзелу ў грамадска-значнай дзейнасці.

У аснову выхаваўчай работы ўстановы адукацыі пакладзены тэхналогіі выхавання суб'ектнай сацыяльнай актыўнасці асобы, выхаванне самаахоўных якасцей, работа дзіцячых аб'яднанняў, фарміраванне лідарскіх якасцей. Стварэнне ўмоў для выніковага ўзаемадзеяння ў трыядзе "настаўнік-вучань-бацькі" і выкарыстанне інтэрактыўных метадаў дазваляюць атрымліваць станоўчы вынік.

У стагоддзе тэхнічнага прагрэсу чалавек застаецца бездапаможным перад інфармацыяй. Правільна падабранае інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень прадастаўляе кожнаму дзіцяці шырокае поле выбару розных відаў творчай дзейнасці, прычым створанага на падставе рэальных праблем і патрэбаў самога дзіцяці. Дзейнасць педагогаў у арганізацыі шостага школьнага дня павінна задавальняць рознабаковыя запыты навучэнцаў і іх бацькоў.

Мэта: стварэнне ўмоў для праяўлення  і развіцця дзіцем сваіх інтарэсаў, задавальнення і развіцця пазнавальных здольнасцей, стварэнне ўстойлівай матывацыі да новых відах дзейнасці на аснове вольнага выбару, спасціжэння духоўна-маральных каштоўнасцей і культурных традыцый.

Задачы:

  • садзейнічаць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў;
  • прыцягваць вучняў да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам, да розных відаў грамадска карыснай дзейнасці;
  • ствараць умовы для ўдзелу бацькоў у выхаваўчым працэсе;
  • забяспечваць рэалізацыю творчых здольнасцей вучняў;
  • расшыраць сферу дзейнасці дзіцячых і маладзёжных арганізацый;
  • фарміраваць навыкі пазітыўных камунікатыўных зносін;

Прагназуемыя вынікі работы школы ў шосты дзень:

  • развіццё разнастайнай дзейнасці ў вольны час;
  • развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага навучэнца;
  • павышэнне ўзроўню матывацыі, актыўнасці вучняў у шосты школьны дзень і,як вынік, прыцягненне максімальнай колькасці дзяцей у работу суботы;
  • выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі;
  • павышэнне ўзроўню выхаванасці, зніжэнне колькасці правапарушэнняў сярод падлеткаў;
  • далучэнне да здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя навучэцаў;
  • павышэнне актыўнасці ўдзелу бацькоў у выхаваўчых мерапрыемствах, наладжванне больш цесных кантактаў установы і сям’і.

Функцыянальна-метадычнае забеспячэнне выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень

Функцыі

Развіваючая

Арыентацыйная

Камунікатыўная

Крэатыўная

Мэты

Стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага, духоўна-мараль-нага, фізічнага развіцця

Здзяйсненне прафарыентацый-нага, працоўнага выхавання, сацыяльная інфармаванасць вучняў

Вярнуць дзяцей у разнастайны свет зносін

Стварэнне сітуацыі радасці, паспяховасці, захаплення

Формы

Дні здароўя, спартыўныя гульні, інтэлектуальныя, віктарыны, алімпія-ды, конкурсы, акцыі, трэнінгі і інш.

Сустрэчы з цікавымі людзьмі, эстафеты, акцыі, КТС з удзелам суб’ектаў соцыума

Аб’яднанні па інтарэсах,экскурсіі, дыспуты, дыскатэкі

Гадзіны зносін, гульні, конкурсы

Каштоўнасныя асновы

Чалавек, сям’я, малая радзіма, праца, веды, культура, зямля, мір

Прагназу-емы вынік

Фарміраванне адзінай выхаваўчай прасторы

 

Изображение

 

 

свернуть

ЦЫКЛАГРАМА ШОСТАГА ШКОЛЬНАГА ДНЯ ІІ ПАЎГОДДЗЕ  2023/2024 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

                                                          

 

     ЦЫКЛАГРАМА ШОСТАГА ШКОЛЬНАГА ДНЯ     

НА ІІ ПАЎГОДДЗЕ 2023/2024 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

 

ФАКУЛЬТАТЫЎНЫЯ   ЗАНЯТКІ

 

Час правядзення

Назва

Клас

Настаўнік

 

9.00-9.45

Секреты  синтаксиса и пунктуации

 

9

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.

 

9.55-10.40

Алгебра вучыць разважаць

 

9

Рэвякіна В.І.

 

10.50-11.35

Прафесія  маёй мары

 

9

Рэвякіна В.І.

 

14.20-15.05

Гадзіна здароўя і спорту (басейн)

7

Кукушкін Д.М.

 

                   АБ’ЯДНАННІ

        ПА ІНТАРЭСАХ

 

9.00-10.40

“Юны экскурсавод”

5-7

Логвін Г.Б

 

9.00-10.40

 “Экалаза”

2-4

Клімаш Н.В.

 

10.50-12.30

“Батлейка”

4-5

Клімаш Н.В.

 

12.40-14.20

“Чароўны ласкуток”

5-9

Клімаш Н.В.

 

 

Па графіку

 

кастрычнік-май

 

“ХУТКА

Ў ШКОЛУ”–

ЗАНЯТКІ НА ПЛАТНАЙ АСНОВЕ

для будучых першакласнікаў

 

 

Калясянкевіч А.В.

 

 

 

 

 

 

ЦЭНТР ДЗІЦЯЧЫХ І МАЛАДЗЁЖНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ

( па асобным плане)

 

 

1-9

 

Гарановіч Т.М.

 

ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

( па асобным плане)

 

5-9

Кухарчык С.А.

 

                   ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА,

                                               ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

(1 субота месяца)

 

 

 

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

( па асобным плане)

Мерапрыемствы ў межах праекту

“ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ. СТАЎБЦОЎШЧЫНА”

 ( па асобным плане)

 

 

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

 ( 2 субота месяца)

 

 

Дзень здароўя ( па асобным плане)

 

Тэматычная гадзіна класнага кіраўніка

(па асобным плане)

 

9.00-12.00

(2 субота)

12.00-15.00

(4 субота)

 

 

Рухомыя гульні, шахматы

 

1-4,

5-9

Кукушкін Д.М.

 

 

12.30-15.30

(1,3 субота)

 

 

 

Футбол, футзал, настольны тэніс

7-9

Кукушкін Д.М.

 

 

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ І ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

(3 субота месяца)

 

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя Году якасці

( па асобным плане)

Тэматычная гадзіна класнага кіраўніка

(па асобным плане)

 

 

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ’ЁЙ

 (4 субота месяца)

 

 

 

 

Мерапрыемствы ў межах праекту “Бацькоўскі ўніверсітэт”

(па асобным плане)

Класныя бацькоўскія сходы

(па графіку)

 

 

ДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ   

(5 субота месяца)  

 

 

 

Акцыі, сустрэчы

Тэматычная гадзіна класнага кіраўніка

(па асобным плане)

 

 

                                            КАНСУЛЬТАЦЫІ

 

 

 

Па графіку

 

КІРАЎНІЦТВА ЎСТАНОВЫ

 

 

Кухарчык В.І.,

Бар’ясь Г.Э.

 

 

Па графіку

ПЕДАГОГА САЦЫЯЛЬНАГА

(для навучэнцаў)

 

 

Чабай Л.У.

 

 

Па графіку

ПЕДАГОГА

САЦЫЯЛЬНАГА

(для законных прадстаўнікоў)

 

 

Чабай Л.У.

 

 

 

21.00 – 22.30

 

 

 

 

НАСТАЎНІЦКА-БАЦЬКОЎСКІ ПАТРУЛЬ

(па графіку)

 

 

 

свернуть

График проведения часов классного руководителя

ГРАФІК

ГАДЗІН КЛАСНАГА КІРАЎНІКА

НА ІІ ПАЎГОДДЗЕ 2023/2024 НАУЧАЛЬНАГА ГОДА

 

 

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА, ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

06.01.2024

Час

Назва

Клас

Адказны

9.00-10.00

Гульня-віктарына “Старонка мая дарагая”

2

Малчанава А.Я.

10.00-11.00

Гадзіна зносін “Падарожжа па роднай зямлі”

3

Скакун Л.А.

03.02.2024

10.00-11.00

Гульнявая праграма “родны край мой -Беларусь”

1

Сагайдакевіч К.А.

11.00-12.00

Інтэрактыўны занятак “Навучы сваё сэрца дабрыні”

3

Скакун Л.А.

14.30-15.30

Інтэлектуальная гульня “Эрудзіён”

5

Фамішкіна А.М.

11.00-12.00

Прэзентацыя “Якасць. Стабільнасць. Прагрэс”

6

Гарановіч Т.М.

9.00-10.00

Віктарына “Пазнай Беларусь”

8

Кажамяка Я.Л.

09.03.2024

11.00-12.00

Гутарка з элементамі гульні “Добра там, дзе згода і лад”

3

Скакун Л.А.

11.40-12.40

Работа з архіўнымі дакументамі “Стоўбцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны

9

Рэвякіна В.І.

06.04.2024

12.40-13.40

Літаратурная гадзіна “Не надо врать. М.Зощенко”

4

Калясянкевіч А.В.

14.30-15.30

Кіналекторый “Дзве сястры -дзве краіны. У адзінстве наша сіла”

5

Фамішкіна А.М.

11.00-12.00

Экскурсія “Наш аграгарадок -любімы вугалок”

6

Гарановіч Т.М.

9.00-10.00

Прагляд і абмеркаванне фільма “Тайные тропы войны” (партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны)

8

Кажамяка Я.Л.

04.05.2024

10.00-11.00

Пазнавальная праграма “Сімвалы нашай Радзімы”

1

Сагайдакевіч К.А.

12.40-13.40

Круглы стол “Няхай пакаленні памятаюць”

4

Калясянкевіч А.В.

11.00-12.00

Гутарка з элементамі гульні “і няхай пакаленні памятаюць”

3

Скакун Л.А.

11.00-12.00

Урок мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках”

6

Гарановіч Т.М.

9.00-10.00

Вусны часопіс “Манументы мужнасці і славы”

8

Кажамяка Я.Л.

11.40-12.40

Адкрыты мікрафон “Дзякуй дзядулю за Перамогу”

9

Рэвякіна В.І.

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

13.01.2024

10.00-11.00

Завочнае падарожжа “Сакрэты здароўя”

1

Сагайдакевіч К.А.

12.40-13.40

Завочнае падарожжа “Ты нам сябар, прырода”

4

Калясянкевіч А.В.

9.00-10.00

 Гадзіна зносін “Шлях да здароўя. Чыстае паветра нам даруе лес”

8

Кажамяка Я.Л.

11.40-12.40

Інтэрактыўная гульня “Маё здароўе”

9

Рэвякіна В.І.

10.02.2024

9.00-10.00

Гадзіна творчасці “Зімовыя фантазіі”

2

Малчанава А.Я.

11.00-12.00

Конкурсная праграма “Букет здароўя”

3

Скакун Л.А.

12.40-13.40

Гадзіна цікавых звестак “Браму скарбаў сваіх адчыняем”

4

Калясянкевіч А.В.

09.03.2024

12.40-13.40

Практычны занятак “Парады ад стаматолага”

4

Калясянкевіч А.В.

11.00-12.00

Калаж “Жыццё без накотыкаў”

6

Гарановіч Т.М.

9.00-10.00

Гадзіна здароўя “Захавай сябе для жыцця”

8

Кажамяка Я.Л.

13.04.2024

10.00-11.00

Гульнявая праграма “Я сябрую са спортам”

1

Сагайдакевіч К.А.

11.00-12.00

Азбука здароўя “Школа здаровага харчавання”

3

Скакун Л.А.

14.30-15.30

Гульня-віктарына “Здаровы лад жыцця”

5

Фамішкіна А.М.

11.00-12.00

Спартландыя “Шлях да зорак”

6

Гарановіч Т.М.

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ І ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

20.01.2024

10.00-11.00

Гульня-падарожжа “Усе прафесіі патрэбныя”

1

Сагайдакевіч К.А.

14.30-15.30

Прафарыентацыйная гутарка “Без працы нічога не атрымаецца”

5

Фамішкіна А.М.

11.00-12.00

Прафкомпас “Першыя крокі ў прафесію”

6

Гарановіч Т.М.

9.00-10.00

Карта прафесій “Прафесіі вакол”

8

Кажамяка Я.Л.

16.03.2024

9.00-10.00

Сустрэча “Прафесіі маіх бацькоў”

2

Малчанава А.Я.

14.30-15.30

Інтэрактыўнае падарожжа “Роля ведаў пры выбары прафесіі”

5

Фамішкіна А.М.

11.40-12.40

Экскурсія “Сацыяльна значныя аб’екты аграгарадка Засулле”

9

Рэвякіна В.І.

20.04.2024

10.00-11.00

Спартыўна-гульнявая праграма “Эстафета прафесій”

1

Сагайдакевіч К.А.

12.40-13.40

Сюжэтна-ролевая гульня “Як зрабіць прыемна людзям”

4

Калясянкевіч А.В.

9.00-10.00

Аперацыя “Чысты двор”

8

Кажамяка Я.Л.

18.05.2024

14.30-15.30

Круглы стол “Свет прафесій і тваё месца ў ім”

5

Фамішкіна А.М.

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ’ЁЙ

Мерапрыемствы ў межах рэспубліканскага праекту “Бацькоўскі ўніверсітэт”

 (па асобным плане)

27.01.2024

12.40-13.40

Гадзіна зносін “Любі браток, родны куток”

4

Калясянкевіч А.В.

24.02.2024

9.00-10.00

Самапрэзентацыя “Захапленні членаў маёй сям’і”

8

Кажамяка Я.Л.

23.03.2024

12.40-13.40

Конкурс малюнкаў “Сям’я вачыма падлетка”

4

Калясянкевіч А.В.

25.05.2024

10.00-11.00

Спаборніцтва “Тата, мама, я –спартыўная сям’я”

1

Сагайдакевіч К.А.

 

 
свернуть

График проведения Дней здоровья

ПЛАН

Дзён здароўя

 ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Засульская сярэдняя школа”

на 2023/2024 навучальны год

 

Назва мерапрыемства

Верасень

09.09

Кастрычнік

14.10

Лістапад

11.11

Снежань

09.12

Студзень

13.01

Люты

10.02

Сакавік

09.03

Красавік

13.04

Май

11.05

1.

“Усе на старт!”

Сустрэча з трэнерамі і работнікамі ДУА “ДЮСШ г.Стоўбцы”. Наведванне басейна

3-9

класы

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

Быць здаровым – жыць у радасць”

Спартландыя

 

1-5 класы

 

 

 

 

 

 

 

3.

“Здароўю – зялёнае святло”

Спаборніцтва па скачках праз скакалку

 

 

2-9 класы

 

 

 

 

 

 

4.

Тваё здароўе ў тваіх руках” Спаборніцтва па настольнаму тэнісу

 

 

 

5-9 класы

 

 

 

 

 

5.

“Здаровая нацыя –здаровая краіна” Спаборніцтва “Снежны снайпер”

 

 

 

 

5-9 класы

 

 

 

 

6.

“Фізкультура –спорт, здароўе” Дзень лыжніка “Беларуская сняжынка”. Гульні і эстафеты на лыжах

 

 

 

 

 

2-9 клас

 

 

 

7.

“Прыгажосць. Здароўе. Маладосць” Спаборніцтва па піянерболу

 

 

 

 

 

 

5-7 класы

 

 

8.

Здаровым быць модна” Спаборніцтва па праграме “Алімпійскія надзеі Беларусі”

 

 

 

 

 

 

 

2-9 класы

 

9.

“У падарожжы за здароўем” Турыстычная паласа перашкод

 

 

 

 

 

 

 

 

2-9 класы

 

свернуть

План проведения мероприятий в рамках проекта "Родительский университет"

ПЛАН

правядзення праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”

ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Засульская сярэдняя школа”

на 2023/2024 навучальны год

 

Клас

Дата

Тэма

Форма правядзення

Адказныя

1

 

23.09.2023

Адаптацыя навучэнцаў у 1 класе

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Сагайдакевіч К.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

25.11.2023

Рэжым дня школьніка

Адкрытая размова

Класны кіраўнік Сагайдакевіч К.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.12.2023

Значэнне сямейных традыцый у выхаванні і развіцці дзіцяці

Круглы стол

Класны кіраўнік

Сагайдакевіч К.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.03.2024

Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Сагайдакевіч К.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.,

медработнік Засульскай урачэбнай амбулаторыі

2

 

21.10.2023

Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік Малчанава А.Я.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.12.2023

Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця

Круглы стол

Класны кіраўнік Малчанава А.Я.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

27.01.2024

Уплыў сям’і на эмацыянальны стан дзіцяці

Лекцыя

Класны кіраўнік

Малчанава А.Я.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У., психолог ГУО «СПЦ Столбцовского района»

27.04.2024

Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і

Дыялог

 

Класны кіраўнік

Малчанава А.Я.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

3

 

23.09.2023

Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці

Лекцыя

Класны кіраўнік

Скакун Л.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.12.2023

Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік Скакун Л.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

27.01.2024

Здаровая сям’я - здаровае дзіця

Кансультацыя

Класны кіраўнік

Скакун Л.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У., психолог ГУО «СПЦ Столбцовского района»

20.04.2024

Эфектыўныя зносіны ў сям’і – залог поспеху школьніка

Адкрытая размова

Класны кіраўнік

Скакун Л.А.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

4

 

23.09.2023

Узроставыя псіхафізічныя асаблівасці навучэнцаў 4 класа

Лекцыя

Класны кіраўнік Калясянкевіч А.В.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.12.2023

Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік Калясянкевіч А.В.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

24.02.2024

Дзіця і камп’ютар

Круглы стол

Класны кіраўнік

Калясянкевіч А.В.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.,

начальнік ІСН Стаўбцоўскага РАУС

 Гарохавік В.В.

25.05.2024

Кнігі ў жыцці школьніка

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Калясянкевіч А.В.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

5

 

23.09.2023

Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве

Лекцыя

Класны кіраўнік

Фамішкіна А.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

25.11.2023

Дзіця сярод равеснікаў

Кансультацыя

Класны кіраўнік Фамішкіна А.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

24.02.2024

Ваша дзіця вырасла

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Фамішкіна А.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.,  

начальнік ІСН Стаўбцоўскага РАУС

 Гарохавік В.В.

25.05.2024

Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і

Адкрытая размова

Класны кіраўнік

Фамішкіна А.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

6

 

23.09.2023

Сям’я як персанальнае асяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і

Лекцыя

Класны кіраўнік

Гарановіч Т.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.12.2023

Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік Гарановіч Т.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

24.02.2024

Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт

Адкрытая размова

Класны кіраўнік

Гарановіч Т.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.,

начальнік ІСН Стаўбцоўскага РАУС

 Гарохавік В.В.

25.05.2024

Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў

Круглы стол

Класны кіраўнік

Гарановіч Т.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

7

 

23.09.2023

Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў

Лекцыя

Класны кіраўнік Кукушкін Д.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

25.11.2023

Прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх

Кансультацыя

Класны кіраўнік Кукушкін Д.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

24.02.2024

Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Кукушкін Д.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.,

 начальнік ІСН Стаўбцоўскага РАУС

 Гарохавік В.В.

20.04.2024

Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў

Круглы стол

Класны кіраўнік

Кукушкін Д.М.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

8

 

21.10.2023

Жыццёвыя мэты падлеткаў

Круглы стол

Класны кіраўнік Кажамяка Я.Л.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

25.11.2023

Як захаваць падлетка ад насілля

Адкрытая размова

Класны кіраўнік Кажамяка Я.Л.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

23.03.2024

Асцярожна: суіцыд

Лекцыя

Класны кіраўнік

Кажамяка Я.Л.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.,

медработнік Засульскай урачэбнай амбулаторыі

25.05.2024

Культура паводзін у канфліктных сітуацыях

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Кажамяка Я.Л.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

9

 

23.09.2023

Партрэт сучаснага падлетка

Лекцыя

Класны кіраўнік Рэвякіна В.І.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

25.11.2023

Агрэсія, яе прычыны і наступствы

Адкрытая размова

Класны кіраўнік Рэвякіна В.І.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

24.02.2024

Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім процістаяць

Семінар-практыкум

Класны кіраўнік

Рэвякіна В.І.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

начальнік ІСН Стаўбцоўскага РАУС

 Гарохавік В.В.

20.04.2024

Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

Круглы стол

Класны кіраўнік

Рэвякіна В.І.,

педагог сацыяльны

Чабай Л.У.

свернуть

Графік дзяжурства адміністрацыі ў шосты школы дзень

Г Р А Ф І К

работы ў шосты школьны дзень

адміністрацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Засульская сярэдняя школа”

 на ІI паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года

Кухарчык В.І., дырэктар

15.00-17.00

 

Бар'ясь Г.В., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце 08.00-13.50
свернуть

Графік дзяжурства настаўнікаў і бацькоў на дыскатэках у Засульскім СДК

 

Графік

дзяжурства настаўнікаў і бацькоў

на дыскатэках у Засульскім СДК

на ІІ паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года

 

 

                                                     ГРАФІК

ДЗЯЖУРСТВА НА ДЫСКАТЭЦЫ

НАСТАЎНІКАЎ І ЗАКОННЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАВУЧЭНЦАЎ

у ІІ ПАЎГОДДЗІ 2023/2024 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

 

Дата

Прозвішча імя імя па бацьку настаўніка

Прозвішча імя імя па бацьку

законнага прадстаўніка

06.01.2024

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Клімаш Н.В.

Бутырына А.І.

13.01.2024

Кухарчык С.А., Сагайдакевіч К.А.

Паляшук А.С.

20.01.2024

Скакун Л.А., Калясянкевіч А.В.

Кулішова Л.А.

27.01.2024

Кукушкін Д.М., Чабай Л.У.

Стонька С.А.

03.02.2024

Гарановіч Т.М., Жук Т.Б.

Конюх В.А.

10.02.2024

Логвін Г.Б., Рэвякіна В.І.

Заварына Г.А.

17.02.2024

Кажамяка Я.Л., Фамішкіна А.М.

Касянкова С.М.

24.02.2024

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Клімаш Н.В.

Бутырына А.І.

02.03.2024

Кухарчык С.А., Сагайдакевіч К.А.

Паляшук А.С.

09.03.2024

Скакун Л.А., Калясянкевіч А.В.

Кулішова Л.А.

16.03.2024

Кукушкін Д.М., Чабай Л.У.

Стонька С.А.

23.03.2024

Гарановіч Т.М., Жук Т.Б.

Конюх В.А.

30.03.2024

Логвін Г.Б., Рэвякіна В.І.

Заварына Г.А.

06.04.2024

Кажамяка Я.Л., Фамішкіна А.М.

Касянкова С.М.

13.04.2024

Дземідовіч-Бакленева Г.Э.,

Клімаш Н.В.

Бутырына А.І.

20.04.2024

Кухарчык С.А., Сагайдакевіч К.А.

Паляшук А.С.

27.04.2024

Скакун Л.А., Калясянкевіч А.В.

Кулішова Л.А.

04.05.2024

Кукушкін Д.М., Чабай Л.У.

Стонька С.А.

11.05.2024

Гарановіч Т.М., Жук Т.Б.

Конюх В.А.

18.05.2024

Логвін Г.Б., Рэвякіна В.І.

Заварына Г.А.

25.05.2024

Кажамяка Я.Л., Фамішкіна А.М.

Касянкова С.М.

 

свернуть

Праект "Час патрыётаў"

 

УПРАЎЛЕННЕ ПА АДУКАЦЫІ, СПОРЦЕ І ТУРЫЗМЕ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЗАСУЛЬСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

 

 

 

 

ІХ РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС НА ЛЕПШЫ ПРАЕКТ  ПА АРГАНІЗАЦЫІ ШОСТАГА ШКОЛЬНАГА ДНЯ

 

                                     НАМІНАЦЫЯ

                   “У ІМЯ МІРУ І СТВАРЭННЯ”

 

 

               ПРАЕКТ  ЧАС ПАТРЫЁТАЎ

 

                                                       Кіраўнік:

                                                       Кухарчык Валянціна Іванаўна,   дырэктар Дзяржаўнай

                                                       установы адукацыі

                                                      “Засульская сярэдняя школа” Аўтар:

                                                       Бар’ясь Ганна Віктараўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

                                                       222662 Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён,

                                                       аг. Засулле, вул. Школьная,3,

                тэл. (8-01717)36345

zasulye@stolbtsy-edu.gov.by

 

 

 

 

 

 

                           аг.Засулле, 2023

 

ЗМЕСТ

Уводзіны................................................................................................................... 3

Актуальнасць............................................................................................................ 4

Асноўныя характарыстыкі праекта.......................................................................... 5

Этапы рэалізацыі праекта......................................................................................... 6

Механізм рэалізацыі праекта.................................................................................... 7

Заключэнне............................................................................................................. 12

ДадатакА................................................................................................................ 13

Дадатак Б................................................................................................................ 16

Дадатак В................................................................................................................ 18

Дадатак Г................................................................................................................ 21

Дадатак Д................................................................................................................ 22

Дадатак Е................................................................................................................ 23

Дадатак Ж............................................................................................................... 24

Дадатак З................................................................................................................ 25

Дадатак І................................................................................................................. 26

Дадатак К................................................................................................................ 27

Дадатак Л................................................................................................................ 28

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                    

УВОДЗІНЫ

 

Быць беларусам —

гэта значыць,

Свайго ні гуку не забыць,

  Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

                                                                                                        Р.Барадулін

 

          Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу. У Засульскай сярэдняй школе на працягу многіх гадоў склаліся традыцыі, связаныя са святкаваннем ключавых дзяржаўных святаў і памятных дат: Дня Перамогі, Дня абаронцаў Айчыны, Дня памяці воінаў-афганцаў і інш. Не менш важнымі з’ўляюцца экскурсіі па знакавых месцах Беларусі, якія даюць магчымасць на свае вочы ўбачыць тое, пра што расказвалі настаўнікі ці госці меропрыемстваў. Наведванне музеяў і экспазіцый дазваляе пазнаёміцца з дакументамі і экспанатамі – рэальнымі сведкамі пэўных падзей. Усё жыцце чалавека суправаджае песня, нават у гады Вялікай Айчыннай вайны яна была папулярная сярод салдат. Ведаць ваенна-патрыятычныя песні розных гадоў –гэта значыць адчуваць саму атмасферу пэўнага часу.

У сувязі з аб’яўленнем 2022 года Годам гістарычнай памяці ў нашай установе адукацыі было прынята рашэнне ўключыць у цыклаграму шостага школьнага дня мерапрыемствы, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў. Быў дадзены пачатак распрацоўцы праекта “Час патрыётаў” і вызначаны тэрмін яго рэалізацыі: верасень 2022 –  чэрвень 2023 года.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                              

АКТУАЛЬНАСЦЬ

 

 У наш час, час імклівага развіцця тэхналогій, мала таго, што чалавек атрымае веды ў пэўнай вузкай спецыялізацыі. Немалаважным фактарам становіцца тое, каб  грамадзянін меў патрэбу працаваць не толькі  дзеля ўласнага дабрабыту, але і дзеля дабрабыту грамадства і дзяржавы. Таму з маленства патрэбна прывіваць любоў да гістарычнага мінулага сваёй дзяржавы, вучыць шанаваць традыцыі і мову.

Апошнім часам грамадству навязваюцца прыярытэты зямных патрэбаў над маральнымі і патрыятычнымі. Традыцыйныя асновы выхавання падмяняюцца больш “сучаснымі”. Напрыклад, хрысціянскія дабрачыннасць – агульначалавечымі каштоўнасцямі гуманізма, педагогіка павагі да старэйшых і сумеснай працы –развіццём творчай эгаістычнай асобы, цікавасць да айчыннай культуры – выключным інтарэсам да замежных традыцый і культуры.

У сувязі з гэтым узнікла ідэя стварыць праект, які паслядоўна і неперарыўна будзе далучаць  вучняў да культурнай, нацыянальнай і духоўнай спадчыны нашай Радзімы і будзе ўключаць у сабе як традыцыйныя мерапрыемствы, так і новыя.

Рэалізацыя такога практа ў шосты школьны дзень дае магчымасць аб’яднаць вучняў рознага ўзросту, выйсці за межы школы, не быць абмежаванымі ў часе.

Мэта праекта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў глыбокай павагі да гістарычнай спадчыны нашай дзяржавы.

Задачы:

стымуляваць цікавасць вучняў да вывучэння гістарычнага мінулага сваёй краіны;

садзейнічаць выхаванню павагі  да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, заснаваных на гераічнай гісторыі беларускага народа

заахвочваць да згуртавання, узаемаразумення, сумеснай калектыўнай справы.

 

 

 

 

 

 

 

 

АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ПРАЕКТА

 

Тэрмін рэалізацыі праекта: верасень 2022– чэрвень 2023 года.

Кіраўнік праекта: дырэктар установы адукацыі.

Каардынатар                    праекта:   намеснік   дырэктара  па   вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Удзельнікі                     праекта:   настаўнікі-прадметнікі,   законныя                                       прадстаўнікі, вучні 1-10 класаў.

Матэрыяльна-тэхнічнае забесячэнне праекта: наяўнасць абсталяванага кабінета інфарматыкі, доступу да сеткі Інтэрнэт, мульціборда, даведнікаў.

Рэсурснае забеспячэнне праекта: творчая група з ліку настаўнікаў установы адукацыі.

Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці праекта:

дынаміка                    развіцця зацікаўленасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу да ўдзелу ў праекце;

задаволенасць суб’ектаў адукацыйнага працэсу дасягнутымі вынікамі; павышэнне адказнасці ўсіх удзельнікаў праекта за свой асабісты рост; здольнасць навучэнцаў самастойна і адказна спраўляцца з заданнямі;

пашырэнне                    ўяўлення  навучэнцаў  аб   адметных  якасцях                                       беларускага народа;

колькасць праведзеных мерапрыемстваў, экскурсій;

колькасць падрыхтаваных буклетаў, малюнкаў, відэаролікаў, аформленых выстаў;

колькасць задзейнічаных навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Чакаемыя вынікі:

развіццё                      творчага    патэнцыялу    асобы    кожнага    навучэнца                                    праз самавызначэнне;

павышэнне                     ўзроўню   матывацыі,   актыўнасці   навучэнцаў   у                                       шосты школьны дзень;

павышэнне ўзроўня выхаванасці навучэнцаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЭТАПЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА

 

 

Этап

Змест

Тэрмін

Падрыхтоўчы

Распрацоўка структуры праекта, яго тэматычнай накіраванасці, тэрмінаў рэалізацыі, вызначэнне

адказных

Да 10 верасня

2022  года

Асноўны

Паэтапная рэалізацыя структурных блокаў праекта праз правядзенне круглых сталоў, сустрэч, святаў, экскурсій, дабрачынных акцый

Маніторынг эфектыўнасці праекта

Верасень 2022–

 чэрвень 2023 года

Заключны

 Падвядзенне вынікаў праекта.

Прэзентацыя   відэафільма ”Час патрыётаў”

 

Чэрвень 2023 года

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МЕХАНІЗМ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА

 

Праект “Час патрыётаў” складаецца з 10 раздзелаў, кожны з якіх прадугледжвае падрыхтоўчы этап (планаванне, збор інфармацыі, размеркаванне абавязкаў, афармленне кабінета, падрыхтоўка мерапрыемства), этап рэалізацыі (правядзенне адкрытага мерапрыемства з выкарыстаннем прэзентацый, відэаматэрыялаў, майстар-класаў, правядзенне экскурсій), заключны этап (афармленне стэнда, выпуск буклета, стварэнне відэароліка).

РаздзелЗа ракою, за Сулою(верасень 2022г.) вывучэнню гісторыі Засулля, поколькі ў 2022 годзе гэта вёска адзначылася 500 гадоў з дня свайго заснавання. 

Падрыхтоўчы этап: збор інфармацыі аб асноўных падзеях гісторыі аграгарадка Засулле, гутаркі з мясцовымі жыхарамі, вывучэнне пісьмовых крыніц і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, наведванне асноўных сацыяльных аб’ектаў.

Этап рэалізацыі: арганізацыя і правядзенне народнага сходу„Квітней, мая вёска!”,, прысвечанага Дню народнага адзінства і 500-годдзю вёскі Засулле.Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Рубяжэвіцкага сельвыканкама Карніцкі П.З., дэпутат Рубяжэвіцкага сельвыканкама, настаўнік гісторыі і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Засульскай сярэдняй школы Кухарчык С. А., ветэраны працы, прадстаўнікі соцыума. У час святочнага канцэрта, які падрыхтавалі навучэнцы школы сумесна з Засульскім СДК, прагучала шмат цёплых слоў аб роднай вёсцы, аб адзінстве і згуртаванасці. Кухарчык Сяргей Аркадзьевіч нагадаў прысутным аб гістарычных падзеях, звязаных з Днём народнага адзінства. Шмат цёплых слоў аб роднай вёсцы і пажаданняў далейшага працвітання пажадалі Кухарчык В. І., дырэктар Засульскай сярэдняй школы, Грынюк Л. З., загадчык Засульскага дзіцячага сада, Карніцкая С.В., дырэктар Засульскага СДК, Новік А.А., стараста аграгарадка Засулле. З успамінамі выступілі былы стараста вёскі Пугачоў Іван Якаўлевіч і былы галоўны ўрач Засульскай амбулаторыі Журомская Вінадора Канстанцінаўна. Карніцкі Павел Зянонавіч уручыў ім падзякі за асаблівы ўклад у развіццё аграгарадка (Дадатак А)

      Заключны этап: выпуск відэафільма “За ракою, за Сулою”(Дадатак Б)

Раздзел “Па сцяжынках Каруся Каганца” (кастрычнік 2022 г.) накіраваны на ўсведамленне таго, што нашы землякі ўнеслі значны ўклад культурнае развіццё нашай бацькаўшчыны. Сярод іх – Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), наш знакаміты зямляк, паэт, празаік, драматург, графік. Ва ўстанове адукацыі створаны краязнаўчы музей, дзе захоўваюцца экспанаты, связаныя з дзейнасцю Каруся Каганца, копіі дакументаў, некаторыя выданні яго твораў. Засульская сярэдняя школа супрацоўнічае са школай у Вялікіх Навасёлках Дзяржынскага раёна, дзе калісьці знаходзілася сядзіба роду Кастравіцкіх.

Падрыхтоўчы этап:  падрыхтоўка матэрыялаў до правядзення экскурсіі па музеі Каруся Каганца, запрашэнне вучняў ДУА “Заямнаўская сярэдняя школа”, складанне плану выніковага відэафільма.

Этап рэалізацыі: правядзенне экскурсіі па музеі для вучняў і настаўнікаў ДУА “Заямнаўская сярэдняя школа”,  падчас якой экскурсаводы падрыхтавалі   падарожжа па станцыях “Карусь Каганец –наш знакаміты зямляк”,  “Дзіцячыя гады Каруся Каганца”,    “Легенды  Засульскага краю”.  Да ўвагі прысутных быў прапанаваны відэафільм “За ракою, за Сулою” ( да 500-годдзя вёскі Засулле

Заключны этап: відэафільм “Краязнаўчы музей ДУА “Засульская сярэдняя школа” (Дадатак В).

РаздзелПа партызанскіх сцяжынках(лістапад 2022 г.) прадугледжваў распрацоўку экскурсіі для вучняў сярэдніх класаў у партызанскі лагер, які размяшчаецца на тэрыторыі цэнтра экалагічнага турызму “Станькава”.

Падрыхтоўчы этап: складанне карты маршрута экскурсіі, вызначэнне спісу удзельнікаў, адказных за арганізацыю экскурсіі

Этап рэалізацыі: выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера "Час патрыётаў" і навучэнцы 5 класа ДУА "Засульская сярэдняя школа" пабывалі ў Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава” на тэрыторыі экспазіцыі "Партызанскі лагер".  Кожны з іх адчуў, ўто гады ваеннага ліхалецця былі самымі страшнымі і , прыхінуўшыся да 500-гадовага дуба, загадалі жаданне, каб на  нашай  планеце больш ніколі не было ўзброеных канфліктаў (Дадатак Г)                                                                           

                    Заключны этап:  стварэнне нататкі ў школьнай газеце “Школьны веснік”

Раздзел Наша памяць і наш боль(снежань 2022 г.) прадставіў навучэнцам магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй матэрыялаў па раследаванні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.

Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду.

Падрыхтоўчы этап: вывучэнне матэрыялаў школьнага краязнаўчага музея і матэрыялаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Этап рэалізацыі: стварэнне экспазіцыі “Генадыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

Заключны этап: стварэнне эсэ “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і” (Дадатак Д).

          Раздзел Мая любая Стаўбцоўшчына” (студзень 2023 г.)  даў навучэнцам па-новаму паглядзець на раённы цэнтр – горад Стоўбцы. Апошнім часам тут адбылося шмат змен: пабудаваная новая школа, кінатэатр, адкрыты помнік нашаму славутаму земляку –Якубу Коласу, рэканструяваны будынкі дзіцячай бібліятэкі, Школы мастацтваў і інш. Горад прыгажэе, а мясцовыя жыхары таксама клапоцца пра яго чысціню і ўтульнасць.

Падрыхтоўчы этап:  арганізацыя экскурсіі ў горад Стоўбцы, вывучэнне гісторыі стварэння знакавых аб’ектаў раённага цэнтра, складанне карты-схемы маршрута   

                   Этап рэалізацыі :  наведванне знакавых аб’ектаў горада Стоўбцы (Дадатак Е). 

Заключны этап: стварэнне эсэ “Помнік Якубу Коласу ў горадзе Стоўбцы”.

          Раздзел  “Песні подзвігу. Песні Перамогі”  (люты 2023 г.)  быў прысвечаны фестывалю ваенна-патрыятычнай і салдацкай песні. Песня суправаджае чалавека ўсё жыццё. Нават калі пачалася вайна, першай песняй, якая прагучала па радыё, была  “Вставай, страна огромная”. Затым з'явіліся  “Кацюша” і “Три танкиста”. Кожны класны калектыў атрымаў заданне не проста праспяваць, але і праінсцэніраваць песню вызначанай тэматыкі.

Падрыхтоўчы этап: вывучэнне ваенна-патрыятычных і салдацкіх песен,  размеркаване рэпертуару сярод класных калектаваў, распрацоўка сцэнарыя мерапрыемства і вызначэнне адказных за  яго правядзенне.

Этап рэалізацыі  падчас правядзення фестывалю, Кухарчык С.А., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, адзначыў, што гэта свята з'яўляецца тым днём, калі мы павінны ўзгадаць урокі гісторыі, аддаць даніну памяці тым, хто абараняў нашу радзіму падчас Вялікай Айчыннай вайны, падзякаваць тым, хто ахоўвае межы нашай дзяржавы сёння.

   На фестывалі гучалі песні ваенных гадоў, вайсковыя песні, дзіцячыя песні аб перамозе. Усе класныя калектывы арыгінальна праінсцэніравалі свае нумары. Можна было ўбачыць вайсковыя будні, партызанскі лагер, парад. Гучалі як новыя, так і добра знаёмыя ўсім песні.

    Прысутныя на свяце госці адзначылі, што такія мерапрыемствы аб'ядноўваюць розныя пакаленні і садзейнічаюць выхаванню сапраўдных патрыётаў сваёй Айчыны.

Заключны этап: фотакалаж “ Песні подзвігу. Песні Перамогі ” (Дадатак Ж).

            Раздзел  “Нас кліча да сябе “Зарнічка(сакавік 2023 г.) садзейнічаў далучэнню вучняў пачатковых класаў да спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Яна ўключае ў сябе дзесяць спаборніцтваў, кожнае з якіх мае сівалічнае значэнне, пяць тэматычных этапаў, а таксама інтэлектуальныя і спартыўныя спаборніцтвы.

Падрыхтоўчы этап:  распрацоўка этапаў гульні, вывучэнне наяўнасці спартыўнага інвентару, размеркаванне навучэнцаў па камандах.

Этап рэалізацыі   у суботні дзень у Засульскай сярэдняй школе для малодшых сябраў ГА «БРПА» адбылася спартова-патрыятычная гульня «Зарнічка». У інтэлектуальным конкурсе, у эстафетах на хуткасць, спрыт і трапнасць спаборнічалі каманды "Зорка" і "Страла". Рабяты вельмі імкнуліся перамагчы , дружна падтрымлівалі таварышаў па камандзе і актыўна дапамагалі адзін аднаму. Гульня атрымалася насычанай і вясёлай. Акцябраты атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый (дадатак З).

Заключны этап: афармленне  фотакалажа “Нас кліча “Зарнічка”

            РаздзелТабе, Айчына, наша праца (красавік 2023) прадугледжваў арганізацыю і правядзення суботніка па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі і тэрыторыі каля помніка загінуўшым воінам-землякам.

Падрыхтоўчы этап: размеркаванне школьнай тэрыторыі сярод класных калектываў, вызначэнне

Этап рэалізацыі   у суботні дзень у Засульскай сярэдняй школе для малодшых сябраў ГА «БРПА» адбылася спартова-патрыятычная гульня «Зарнічка». У інтэлектуальным конкурсе, у эстафетах на хуткасць, спрыт і трапнасць спаборнічалі каманды "Зорка" і "Страла". Рабяты вельмі імкнуліся перамагчы , дружна падтрымлівалі таварышаў па камандзе і актыўна дапамагалі адзін аднаму. Гульня атрымалася насычанай і вясёлай. Акцябраты атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый (Дадатак І).

Заключны этап: напісанне нататкі ў газету “Школьны веснік”

             Раздзел  “Слава табе, салдат Перамогі!  (май 2023) прысвечаны Вахце Памяці, якая традыцыйна праводзіцца ў Засульскай сярэдняй школе напярэдадні Дня Перамогі. Далучэнне навучэнцаў да гэтага мерапрыемства спрыяе  выхаванню пачуцця патрыятызму, гонару за сваіх землякоў, садзейнічае стварэнню цеснай сувязі паміж прадстаўнікамі рознымі пакаленняў.

Падрыхтоўчы этап: падрыхтоўка сцэнарыяў правядзення спартыўна-ваенізаванай гульні “Зоркі Перамогі” і эстафеты “Зорачкі Перамогі”, размеркаванне навучэнцаў па камандах, вызначэнне адказных застанцыі-этапы.

Этап рэалізацыі: 6 мая 2023 года навучэнцы ДУА "Засульская сярэдняя школа"прынялі ўдзел у мітынгу каля помніка загінуўшым воінам-землякам, прысвечаны Дню Перамогі. Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўступлення ў рады ГА "БРПА", "БРСМ". Адбыўся конкурс строю і песні "Прыгожы ў страі, моцны ў баі", арганізавана спартыўна-ваенізаваная гульня "Зоркі Перамогі". Для навучэнцаў пачатковых класаў праведзена гульня "Зорачкі Перамогі". Традыцыйна хлопцы, педагогі і госці мерапрыемства падсілкаваліся "салдацкай кашай" (Дадатак К).

Заключны этап: стварэнне відэафільма “Зоркі і зорачкі Перамогі”

           РаздзелНа пакутнай курганнай зямлі(чэрвень 2023) прадугледжваў арганізацыю экскурсій па памятных месцах Беларусі, перш за ўсё наведванне мемарыяльнага комплексу “Хатынь” і Кургана Славы.

Падрыхтоўчы этап: падрыхтоўка маршрута экскурсіі, вызначэнне колькасці ўдзельнікаў, папярэднія гутаркі пра змест экскурсій.

Этап рэалізацыі:  наведванне музея ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” і Кургана Славы (Дадатак Л).

Заключны этап: стварэнне фотакал

ЗАКЛЮЧЭННЕ

       Выхаваўчыя мерапрыемствы патрыятычнага характару ў рамках праекта спрыялі не толькі фарміраванню патрыятычных паняццяў, але і ўдасканаленню асабістых інтарэсаў і ідэалаў. Менавіта маладое пакаленне складаець тое ядро, якое будзе акрэсліваць будучыню нашай рэспублікі, развіваць ідэю беларускай дзяржаўнасці.

        Праведзеная работа ў рамках праекта садзейнічае не толькі выхаванню патрыятызму, але і веры ў сябе, ва ўласныя сілы, гонар за вялікія здзяйсненні нашых бацькоў і дзядоў. Гэта любоў да кожнага куточка і кожнага грамадзяніна нашай шматнацыянальнай Беларусі. Патрыёты выхоўваюцца на перамогах, а не паражэннях, на стварэнні, а не на разбурэнні.

       Чалавек, які пазбаўлены патрыятычных пачуццяў з'яўляецца чужынцам у сваёй Айчыне. Актыўна-дзейная форма патрыятызму - гэта канкрэтная дзейнасць на карысць Айчыны, служэнне інтарэсам народа. Патрыятычная дзейнасць разнастайная ў сваіх праявах: абарона Айчыны; ўменне ставіць інтарэсы Айчыны вышэй за прыватныя інтарэсы; гатоўнасць прыйсці краіне на дапамогу; добрасумленная праца; служэнне Радзіме. Патрыятызм сёння выступае ў якасці духоўнай асновы па адраджэнні Беларусі.

     Сучасная школа заклікана вырашаць жыццёва важныя задачы рэалізацыі каштоўнасных падстаў адукацыі, адной з якіх з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Пастаўленая на сучасным этапе перад ёй задача грамадзянска-патрыятычнага выхавання прадугледжвае не толькі фарміраванне веры і перакананняў, але і ажыццяўленне тэарэтычных прапаноў у канкрэтныя справы.

         Мерапрыемствы ў рамках праекта “Час патрыётаў” далі навучэнцам магчымасць асэнсаваць перарыўную сувязь пакаленняў, сваю адказнасць за захаванне гістарычнай памяці,  выхаванню гонару за сваю краіну, пачуцця патрыятызму.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак А

“КВІТНЕЙ, МАЯ ВЁСКА!”

Урачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства

і 500-годдзю вёскі Засулле

(17.09.2022)

Педагог-арганізатар Гарановіч Т.М.

 

                      1.УСТУП (вучні 11 класа)

  1. Дзень добры сонцу! (Паляшчук Ірына)
  2. Дзень добры небу! (Макась Павел)
  3. Роднай старонцы! (Жытко Анастасія)
  4. Духмянаму хлебу! (Аммер Ягор)

1.Ад чыстай  крыніцы сцяжыначцы  вузкай!

 УСЕ: Роднай зямлі беларускай!    

  1. Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 

  1. “17 верасня – Дзень народнага адзінства” (11 клас)
  2. У гісторыі нашай краіны ёсць нямала слаўных дат. Але менавіта 17 верасня мы ўспамінаем адну з найважнейшых падзей беларускай гісторыі мінулага стагоддзя, якая ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне: нагадвае нам, хто мы і адкуль, усяляе гонар за краіну і дапамагае ўсвядоміць, што мы, беларусы, – адзіны народ!
  3. Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны — агульны, і мара кожнага з нас — жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. А сіла нацыі — у яе адзінстве. Толькі аб‘яднаўшы намаганні і з‘яднаўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі. Усё ў нашых руках, усё нам пад сілу. Давайце разам працаваць і вучыцца са стараннасцю і любоўю на карысць нашай любімай краіны.
  4. Дарагія землякі! Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і нацыянальны падмурак, які з пакалення ў пакаленне перадаваў беларускі народ. Чым больш мы будзем ведаць аб нашым мінулым, тым менш будзе непаразумення і рознагалоссяў, асабліва сёння, калі з‘явіліся спробы парушыць адзінства беларускага народа.
  5. Няхай гэты дзень стане святам яднання і ўзаемадапамогі, паслужыць ўсведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма, і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас!

3.Слова прадастаўляецца Кухарчыку С.А. - дэпутату Рубяжэвіцкага сельскага савета, настаўніку гісторыі і кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні Дзяржаўнай установы адукацыі  “Засульская сярэдняя школа”.

1.Што такое адзінства для кожнага з нас?

2.Я абсалютна ўпэўнены, што кожны ўжо адказаў на гэта пытанне. Я лічу, што адзінства грамадства павінна пачынацца з адзінства і згуртавання ў сям'і.

  1. А як лічаць у сям’і Новікаў? Аляксандр Аляксандравіч і Алена Віктараўна выхавалі шасцёра дзяцей, прычакалі ўнукаў. Калі ласка, вам слова !

 

  1. 2022 год – юбілейны год вёскі Засулле! Адпаведна архіўных гістарычных дакументаў гэты населены пункт бярэ пачатак з 1522 года.

РАЗАМ: Віншуем! Вёсцы Засулле – 500 гадоў!

1.На сцэну запрашаюцца вучні Засульскай сярэдняй школы – жыхары аграгарадка Засулле.

 Рубін Дар’я        1.      1.Калі ласка, к нам на свята,

Даражэнькія сябры!

Паглядзіце як цудоўна        

Мы жывём у сваім краі.

Вішнеўскі Уладзімір    2.      2.Жыву ў вёсцы я з маленства,

І шчыра радуюся ёй,

Бо ў маёй вёсцы днём і ноччу

Пануе ціша і спакой.

Чарнавокі

Расціслаў   3.Беларусам нарадзіўся,

Беларусам буду жыць,

Беларускую зямельку

Буду шчыра я любіць!

Курыла

Арсеній      4.Люблю цябе, правінцыя мая,

Мястэчка ціхае і вёска за ракой,

Тут сябар мой жыве, жыве радня –

Зямныя людзі з радасцю зямной.

Лапуцкі

Сяргей       3.       5.Зямля бацькоў, мая зямліца,

Блакітны ранак над табой.       

Ты мой выток, мая крыніца,

І я – навек сын верны твой.

Фенька Ганна      4.      6.Твар румяненькі, белая хустачка.

Я ўжо ведаю, я — беларусачка!

I хачу так, як тата і мама,

Родны край свой любіць я таксама.

Шкель Варвара   5.      7.Вёска Засулле, нас ты люляла,

І карміла, і сілы давала.

Навучыла сумленнымі быць,     

Родны край наш цаніць і любіць.

Галаўко Уладзіслаў      6.      8.Калi хтосьцi ў мяне запытае,

Чым душа i чым сэрца багаты,   

Той адразу адказ атрымае:             

Мой куточак – бацькоўская хата!

Мельнікаў Мікіта         7.      9.Дарагое, роднае, адзінае,

Сэрцам тут заўсёды мы жывём.

Нездарма маленькаю радзімаю

Дом, дзе мы радзіліся, завём!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак Б

МАТЭРЫЯЛЫ ДА ВІДЭАФІЛЬМА “ЗА РАКОЮ, ЗА СУЛОЮ”

 

Будынак Засульскай амбулаторыі ў 1960-я гг. і яго сучасны выгляд

Вуліца Школьная                                             Вуліца Цэнтральная

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старажытны дуб на вуліцы Цэнтральнай

      Царква Іаана Прадцечы ў даваенны час і яе сучасны выгляд

 

 

 

 

 Дадатак В

 

МАТЭРЫЯЛЫ ДА ЭКСКУРСІІ

 ПА ЛІТАРАТУРНА-КРАЯЗНАЎЧЫМ ПАКОІ

Кіраўнік Логвін Г.Б.

У школьным літаратурным пакоі  сабраны некаторыя звесткі аб жыцці і творчым шляху Казіміра Карлавіча Кастравіцкага.

Пры стварэнні музея мы сустрэліся з цяжкасцямі. Яны былі выкліканы тым, што матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Кастравіцкага вельмі мала. Толькі асобныя артыкулы надрукаваны ў некаторых часопісах. Твораў яго ў бібліятэках няма. Апошні раз яны выдаваліся ў 1979 годзе. Толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы ўдалося што-небудзь знайсці і купіць з-пад ксераксу адзін экзэмпляр некаторых твораў.

Казімір Кастравіцкі нарадзіўся 29 студзеня 1868 года ў Табольску. За ўдзел у паўстанні 1863 года бацька яго Карл Кастравіцкі, дваранін па паходжанні, быў сасланы ў Сібір, а зямля і маёмасць у Навасёлках (Дзяржынскі раён) канфіскавана. Калі сыну Казіміру споўнілася чатыры гады, Кастравіцкія атрымалі дазвол вярнуцца на радзіму. Бацька купіў коней і сані, і ўся сям’я сваім ходам дабіралася з Табольска ў Маскву, а пасля – цягніком да Мінска.

Кастравіцкія знайшлі прытулак у нашай вёсцы, у Засуллі. Бацька ў хуткім часе памёр. Малому Казіміру прыйшлося наймацца да багатых засульчан пастушком.

Тут, у Засуллі, Казімір пачаў праяўляць літаратурныя здольнасці. Матэрыялу для гэтага хапала. Прыгожая навакольная прырода, знаёмства з сялянамі і іх жыццём пакідала глыбокі след у душы падлетка. Казімір выбірае сабе псеўданім Карусь Каганец.

Старажылы сцвярджаюць, што імя Карусь у тыя часы ў нашай вёсцы было распаўсюджаным, яшчэ і цяпер адну сям’ю сяляне называюць “Карусямі”. Мабыць, у родзе быў Карусь, які нечым сярод другіх выдзяляўся – можа, сілай, ці розумам, ці багаццем.

Каганец жа – гэта адна з найбольш простых прылад для асвятлення сялянскай хаты. Гэта невялікая пасудзіна, напоўненая алеем з кнотам пасярэдзіне.

Быў і другі псеўданім у Казіміра Кастравіцкага – Будзімір. Сваімі творамі ён зваў просты люд да лепшага жыцця, прызываў не супакойвацца з існуючай рэчаіснасцю. Абодва псеўданімы сведчаць аб тым, што іх гаспадар – чалавек няўрымслівы, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі.

 

  Перад вамі фотаздымак трох валуноў. Гэтыя камяні, якія знаходзяцца непадалёку ад вёскі Баханы, нядаўна іх адшукалі нашы краязнаўцы. Адно апавяданне Каруся Каганца называецца “Засульскія Турэ”. Гэта ў двух кіламетрах ад Засулля. Так называецца ўрочышча. Літаратурна правільна трэба гаварыць Туры. Турэ ж – тагачасны мясцовы дыялект.

Пісьменнік у апавяданні перадае сутнасць адной легенды, распаўсюджанай у той час у Засуллі. На краі боханскага балота (назва ад вёскі Баханы) спрадвеку вякоў ляжалі тры камяні – два вялікія, трэці меншы. Гэтыя камяні ў народзе празываліся Турамі. Калісьці, вельмі даўно, гэтыя камяні былі людзьмі. Гэта было ў век паганства, то есць язычніцтва. Пайшлі чуткі, што з Кіева нейкая новая вера распаўсюджваецца – хрысціянства. Да аднаго селяніна, каторы Турам зваўся, стаў прыходзіць начамі дзед і вучыць сям’ю новай веры. Аб гэтым даведаліся сяляне. Яны сабраліся і вырашылі расправіцца з сям’ёй Тура. Убачыўшы натоўп, Тур хутка ўбег у хату, разбудзіў жонку і сына, і яны сталі ўцякаць. Але, дабегшы да балота, астанавіліся. Тур сказаў: “Лепей камянямі станем, а новае веры не прымем”. Так люді ператварыліся ў камяні. З той пары іх сталі называць Турамі.

Ёсць у Каруся Каганца яшчэ адно апавяданне, змест якога звязаны з нашай мясцовасцю. Гэта апавяданне “Бутрымава прыгода”. Жыў у Засуллі селянін. Бутрымам яго звалі. Любіў Бутрым пагуляць у Мэндаля, у карчме. А грошы ў кішэні не заўсёды вадзіліся. Вось аднойчы Бутрым сустрэўся ў карчме са сваім кумам. Кум таксама любіў гульнуць. Сталі яны думаць, дзе грошы ўзяць. Рашылі ўкрасці воз панскага лесу і везці ў Стоўбцы на кірмаш. Запрэглі двух валоў, паехалі і пагрузілі лес. Накіраваліся знаёмай дарогай у Стоўбцы. Раптам на іх шляху сустрэўся незнаёмы чалавек. Спытаўшы, куды яны едуць, чалавек упэўніў Бутрыма і кума, што яны заблудзіліся. Павёў чалавек іх незнаёмымі сцежкамі. Доўга ішлі, а Стоўбцаў не было. Зразумелі Бутрым з кумам, што тут штосьці няладнае. Яшчэ доўга хадзілі, але паў адзін вол. Здагадаліся, што трэба хрысціцца, маліцца. Чалавек пачаў курчыцца, пляваць, а потым. Як зарагоча – ды ў балота. Убачылі Бутрым з кумам у чалавека хвост ды рожкі. Гэта быў чорт. Аж на другі дзень мужчыны на адным вале прыехалі дамоў.

          Наш зямляк Карусь Каганец з’яўляецца вядомым драматургам. Асаблівым поспехам карысталася п’еса “Модны шляхцюк”. Ва ўсіх кутках Беларусі ставілася гэта п’еса трупай Ігната Буйніцкага. І ўсюды быў велізарны поспех ад таго, што самадзейныя артысты выдатна выконвалі свае ролі. Поспех залежаў яшчэ не ў меншай ступені ад таго, што цікавы сюжэт п’есы і вельмі цікава яна напісана.

Сюжэт п’есы Янкі Купалы “Паўлінка” перклікаецца з сюжэтам “Моднага шляхцюка”.

Пранцішак, шляхцюк па паходжанні, закахаўся ў Ганну, дачку гаспадара Яна. Ганна – прыгожая дзяўчына – кахае вясковага хлопца, сумленнага і працалюбівага. Пранцішак жа – гультай і абібок, але вельмі любіць хваліцца сваім розумам і вучонасцю. Не толькі Ганна, але і ўся ваколіца ведае, што любімы занятак Пранцішка – гульня ў карты і піццё гарэлкі. Розныя камічныя выпадкі адбываюцца з ім. Заканчваецца п’еса тым, што на Пранцішка напалі сабакі, парвалі на ім адзенне і напалохалі. Дарэчы, гэту п’есу не раз інсцэніравалі выпускнікі нашай школы.

 

 

 Знаёмства з матэрыяламі краязнаўчага і літаратурнага пакояў

 

Мемарыяльны камень, прысвечаны Карусю Каганцу

(Казіміру Кастравіцкаму)

Вучні Заямнаўскай сярэдняй школы ў літаратурна-краязнаўчым пакоі

 

 

 

свернуть

Праект "Мы беларусы"

Матэрыялы праекта чытайце, калі ласка, па спасылцы:  https://disk.yandex.by/d/u1nq2yonWf_XkQ

Творчая справаздача:

https://www.youtube.com/watch?v=uLSmMbkZEdM

свернуть

З вопыту работы. Духоўна-маральнае выхаванне ў шосты школьны дзень