РУС БЕЛ ENG

Дневник оздоровительного лагеря "Пралеска" (25.03.2024-30.03.2024)

25.03.2024

25.03.2024

Тэма дня  “ Канікулы, канікулы-вясёлая пара”

  На старце лагера прайшла хвілінка здароўя “Здаровы лад жыцця-наш выбар”, дзе выхаванцы разважалі “Што такое здароўе?”, адказвалі на пытанні тэста, адгадвалі загадкі. Далей прайшоў квэст гульня “Мы такія розныя, але ўсе ж такі мы разам”, дзе выхаванцы выконвалі заданні, дзякуючы якім раскрываліся здольнасці. Выхаванцы гулялі на свежым паветры ў вяселыя эстафеты, якія выклікалі шмат станоўчых эмоцый. Прайшла творчая майстэрня “Дзяцінства-казачная краіна”, дзе дзеці разважалі, что можна зрабіць з далонек, гулялі з імі, рабілі аплікацыю. Пасля абеду прайшла прафілактычная акцыя”Карысныя канікулы”, дзе разглядаліся правілы бяспечных паводзін. Праглядзелі і абмеркавалі зборнік мультфільмаў “Добрыя мультфільмы. Дзень атрымаўся насычаным.

 

 

26.06.2024

Тэма дня  "Каб не было бяды"

 

 Дзень пачаўся хвілінкай бяспекі " Выконвай правілы дарожнага руху", падчас якой выхаванцы замацавалі навыкі бяспечных паводзін на дарозе. Конкурс малюнкаў спрыяў развіццю творчасці, замацаванню ведаў аб асабістай бяспецы. Запамінальнай стала экскурсія на радзіму Якуба Коласа. Выхаванцы наведалі мемарыяльныя сядзібы ў Акінчыцах і Смольні. Экскурсія выклікала цікавасць у дзяцей.Дзеці ўважліва слухалі экскурсавода, разглядалі прадметы побыту Якуба Коласа. Інтэлектуальная гульня ''Усе ўмею,усе змагу,жыцце свае я зберагу'' была накіравана на замацаванне ведаў аб правілах бяспекі. Гульня прайшла ў форме спаборніцтваў. Дзень быў насычаным і запамінальным.

  

27.03.2024

Тэма дня « Здаровы я - здоровая краіна”

Дзень быў насычаны цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. На хвілінцы бяспекі рабяты паўтарылі асноўныя правілы бяспечных паводзін у быту, сабралі буклет асноўных правіл. На прагулцы кожны ўпэўніўся ў тым, што добрыя ўчынкі падымаюць настрой і робяць наша жыцце лепшым. З цікавасцю рабяты паўдзельнічалі ў гутарцы аб модзе на здароўе сярод сучаснай моладзі. Потым каманды папрацавалі над стварэннем праектаў “Мода на здароўе”. Ролевая гульня “Планета Здароўя” прайшла ў форме падарожжа па станцыях, на якіх дзяцей чакалі розныя выпрабаванні. Выхаванцы паўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах, гульнях, паразгадвалі загадкі. Вельмі спадабаліся дзецям беларускія народныя гульні, якія садзейнічалі далучэнню навучэнцаў да культуры роднага краю, выхаванню патрыятычных пачуццяў.

28.03.2024

Тэма дня: "Мой родны кут, як ты мне мілы"

Навучэнцы з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, шарады, удзельнічалі ў віктарыне" Ці ведаеш ты свой родны край".Вельмі цікава прайшла гульнявая праграма "Час вясёлых забаў".

29.03.2024

 Тэма дня :'"Лінія добрых спраў"

Усе мерапрыемствы згодна з планам работы лагера "Пралеска" былі праведзены з выкарыстаннем інтэрактыўных форм. Выхаванцы былі вельмі актыўнымі ўдзельнікамі , праявілі ўсё свае творчыя таленты. Дзень быў насычаным і запамінальным.

 

30.03.2024

Тэма дня "Мая Радзіма-Беларусь"

Апошні дзень лагера "Пралеска" пачаўся з акцыі "Ліпавая алея", прысвечанай 80 - годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў, далей праведзены мерапрыемствы згодна плану лагера.Выхаванцы разважалі аб малой радзіме, удзельнічалі ў краязнаўчай віктарыне, а таксама ў дзелавой гульні " Толькі наперад", майстар класе "Вясновая кветка", гульнёвай праграме "Вясёлае падарожжа". На заключнай лінейцы выхаванцы дзяліліся станоўчымі ураджаннямі аб днях, праведзеных у лагеры.Усе дні былі насычанымі і цікавымі.Спадабалася ўсё: паездка у музей, мерапрыемствы, гульні харчаванне і сяброўскія адносіны .