РУС БЕЛ ENG

Задачи и функции

Задачи и функции

МЭТА дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Засульская сярэдняя школа” на 2024/2025 навучальны год:

стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, кампетэнцый і фарміраванню патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.


Задачы:
1. Забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўнага стандарту на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі, матывацыі да навучання.


2. Павышаць ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы.


3. Удасканальваць сістэму выхавання, якая забяспечвае фарміраванне ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, грамадзянскасці, патрыятызму праз ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.

 

свернуть
поделиться в: