Субботний день
30.11.2024 30.11.24 прайшло ў пачатковых класах пазакласнае мерапрыемства "Знікаючая прыгажосць" (па старонках Чырвонай кнігі). Мэтай гэтага мерапрыемства было знаёмства з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Навучэнцы зрабілі выснову: каб на Зямлі не знікалі жывёлы, птушкі, расліны, чалавек павінен беражліва адносіцца да прыроды.
30.11.24 для бацькоў навучэнцаў 1 класа прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт"Рэжым дня школьніка". Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ўзроўню бацькоўскай кампетэнтнасці ў сферы фарміравання рэжыму дня для першакласнікаў.
Вучаніцы 3 класа Краўчук Мілана і Рубін Дар'я прынялі ўдзел у раённым конкурсе красамоўнага майстэрства "Сіла слова", на якім прадставілі свае прамовы на тэму "З чаго пачынаецца Радзіма?" Майсэрства дзяўчынак было адзначана дыпломамі 1 і 2 ступені.