На беларускай зямлі ёсць свае святыні, якія мы шануем, ставімся да іх з глыбокай павагай і любоўю. Святынямі беларускага народа з'яўляюцца светлыя вобразы яе святых, асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Тураўскага. Да святыняў мы аднясем і святыя месцы: старажытны Полацк з яго храмамі, Жыровіцкі манастыр, Барыса-Глебская царква (г.Гродна) і іншыя.
Нягледзячы на цяжкае мінулае, у Беларусі захавалася мноства святых месцаў, якія могуць распавесці ўсё пра яе гісторыю. На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна існуе мноства касцёлаў, праваслаўных храмаў, сядзіб, капліц і іншых гістарычных будынкаў. Большасць аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны Стаўбцоўскага раёна знаходзяцца ў выдатным стане.
Мы прапануем адправіцца ў завочнае віртуальнае падарожжа па культавых збудаваннях нашага раёна. Яно адбудзецца па трох накірунках:
1. Засулле-Рубяжэвічы-Літва;
2. Засулле-Стоўбцы-Новы Свержань-Вішнявец;
3. Засулле-Дзераўная-Хатава-Налібакі
Маршрут 1. Засулле-Рубяжэвічы-Слабодка
Царква Раства Іаана Прадцечы аг.Засулле
Дакладна вядома, што ў 1752 г. існавала царква Іаана Хрысціцеля і святога Рыгора з 2 купаламі і 3 сніцарскімі алтарамі. Парафія: Засулле-35 дамоў, Зарэчча-21, Ячонка-21, адмыты-18. У 1748 г была пабудавана новая драўляная царква на цагляным падмурку, у выглядзе крыжа з адным адкрытым купалам і гонтавым дахам. Сталярскі іканастас утрымліваў 4 іконы простага Маскоўскай жывапісу. Прыход складалі вёскі Засулле, Зарэчча, Ячонка, Трылес, Навасёлкі, Ліўе, Асінаўка, Дудкі. У вёсцы Найдзёнавічы была невялікая драўляная капліца з абразом Панны Марыі. Царква разабрана ў 1960-я гады. У 1990г пабудавана мураваная царква на тым жа падмурку і па архітэктурнай структуры блізкая да папярэдняй.
Касцёл святога Юзафа ў вёсцы Рубяжэвічы
Рубяжэвіцкі касцёл святога Юзафа, помнік архітэктуры нэаготыкі. Пабудаваны ў 1907-1911 гадах з каменю. Асаблівасцць яго- у інтэр’еры 12 насценных рэльефных пано на тэму “Крыжовы шлях Хрыста”. Таксама ў 1928 годзе тут быў усталяваны арган на 15 галасоў і 820 трубак, дастаўлены ў вёску Рубяжэвічы з Вільні. У храме знаходзіцца абраз Маці Божай Вастрабрамскай, падораны касцёлу Святога Іосіфа маці Янкі Купалы. Дарэчы, многія продкі Янкі Купалы па матчынай лініі жылі ў гэтых мясцінах і пахаваныя на могілках у вёсцы Рубяжэвічы. На сённяшні дзень касцёл у вёсцы Рубяжэвічы знаходзіцца ў выдатным стане.
Перад касцёлам маецца вельмі цікавая і незвычайная скульптурная кампазіцыя - "Памяць у камяні". У гэтым каменным ансамблі (або па-іншаму, парку камянёў) 46 велізарных валуноў з высечанымі на іх назвамі вёсак, якія адносіліся да прыходу храма, выкладзеныя вакол каменнага крыжа (які верагодна сімвалізуе сам храм). Намаганнямі жыхароў менавіта гэтых вёсак быў узведзены касцёл у вёсцы Рубяжэвічы. Ўзаемнае размяшчэнне валуноў прыкладна перадае геаграфічнае размяшчэнне адпаведных вёсак, а паміж камянямі ўладкаваныя невялікія сцежкі. На ўваходзе ў гэты скульптурны комплекс таксама маецца асобная мураваная брама. Дадзены парк камянёў быў створаны ў 2006 годзе да стагоддзя пачатку будаўніцтва храма.
Гэты храм з'яўляецца важным архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.
Царква Святога Мікалая ў вёсцы Рубяжэвічы
Яшчэ адной цікавай славутасцю вёскі Рубяжэвічы з'яўляецца Царква Святога Мікалая, пабудаваная ў 2000 годзе. у 1860-ых гадах Праваслаўным вернікам быў перададзены будынак касцёла пабудаваны ў 1799 годзе ён быў пераабсталяваны пад царкву. Аднак, у савецкі час царкву зачынілі, а будынак храма было разабрана ў 1972 годзе. Таму ў 2000 годзе, на месцы старадаўняй драўлянай царквы быў пабудаваны новы невялікі цагляны храм. Дадзеная Царква ў вёсцы Рубяжэвічы, хоць і з'яўляецца вельмі простым будынкам, з пункту гледжання сваёй архітэктуры, тым не менш уяўляе пэўную цікавасць. Справа ў тым, што фасады гэтай царквы досыць незвычайна ўпрыгожаны рознымі фрэскамі, якія з'яўляюцца рэпрадукцыямі самых вядомых хрысціянскіх абразоў. Гэтая асаблівасць робіць царкву ў вёсцы Рубяжэвічы ў сваім родзе нават унікальнай культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Драўляная царква Георгія Пабеданосца ў вёсцы Слабодка
Галоўнай каштоўнасцю вёскі Слабодка з'яўляецца драўляная царква Георгія Пабеданосца. Гэты адзіная драўляная царква ў раёне, пабудавана прыхаджанамі в.Слабодка ў 1905 г. Трохкупальная, у выглядзе крыжа. Тут захоўваецца месцаўшанаваная цудатворная ікона Божай Маці.
Унікальнай асаблівасцю царквы ў вёсцы Слабодка з'яўляецца тое, што ў адрозненне ад большасці іншых беларускіх драўляных цэркваў, яе дагэтуль не пафарбавалі ў ярка сіні колер. Дзякуючы гэтаму храм захоўвае значна больш аўтэнтычны вонкавы выгляд, чым многія іншыя, нават значна больш старадаўнія і багата дэкараваныя драўляныя Беларускія цэрквы. Царква ў вёсцы Слабодка на дадзены момант знаходзіцца ў здавальняючым стане. Гэты архітэктурны помнік драўлянага дойлідства з'яўляецца вельмі маляўнічай і запамінальнай славутасцю і культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі
Маршрут 2. Засулле-Стоўбцы-Новы Свержань-Вішнявец
Свята-Аннінская царква ў г. Стоўбцы, названая ў гонар святой праведнай Ганны -маці Прасвятой Багародзіцы.
Храм з фасадамі, які закладваўся як касцёл, а зараз-царква Святой Ганны. Упершыню храм згадваецца ў пачатку 17 стагоддзя, а ў канцы 18 стагоддзя быў узведзены яго драўляны варыянт. Сучасная царква пабудавана ў 1825 г. на ахвяраванні мясцовага магната-князя Адама Чартарыйскага, помнік архітэктуры класіцызму. Цікавы факт: галоўны архітэктар так натхніўся відамі Санкт-Пецярбурга, што пастараўся перадаць атмасферу ў Стоўбцах. Пра гэта сведчыць напрыклад ступенчатая лесвіца . Побач з царквой размешчаны капліца і брама-Званіца. Тэрыторыя вакол храма агароджана плотам, выкладзеным з натуральнага каменя.
Касцёл святых Пятра і Паўла ў Новым Свержні
Помнік архітэктуры рэнесансу ў в. Новы Свержань. Пабудаваны ў сярэдзіне 16 стагодзя з цэглы як Кальвінскі збор, з 1588 г. -касцёл.
Касцёл уяўляе сабой мураваны прамавугольны ў плане аднавежавы храм са слаба акрэсленым трансептам, масіўнай абарончай вежай над уваходам і невысокай паўкруглай алтарнай апсідай, якая ўнутры мае складаны абрыс; скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі. З паўночнага боку асноўнага аб'ёму пазней (праз 30—40 гадоў) прыбудаваная трох'ярусная квадратная ў плане вежа, накрытая чатырохгранным шатром з кароткім шпілем. Ніжняя частка ўмацаваная контрфорсамі, верхнія ярусы аздобленыя плоскімі арачнымі нішамі, у другім ярусе фланкіраванымі аркадай з пілястрамі. У цэнтральных нішах кожнай грані прарэзаныя паўцыркульныя праёмы. Вокны паўцыркульныя.
Інтэр'ер зальнага тыпу. Абапал нефа размешчаны бакавыя капліцы: Найсвяцейшай Дзевы Марыі (справа) і Св. Антонія (злева). У ніжнім ярусе вежы вылучаны бабінец з размешчанымі над ім хорамі, якія адкрываюцца ў асноўнае памяшканне невялікім арачным праёмам. Лесвіца на хоры — у тоўшчы заходняй сцяны. Скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі. У бабінцы скляпенне апрацаванае дэкаратыўнымі нервюрамі. Першапачаткова, да 1818 г., вонкавыя сцены касцёла былі неатынкаваныя. Перабудовы ў другой чвэрці ХІХ ст. некалькі змянілі мастацкае аблічча будынку.
Не менш значная пабудова вёскі Новы Свержань - Успенская царква, пабудаваная тут у 1590 годзе. Часткова гэтая царква пабудавана на падмурку яшчэ больш старажытнага храма. Архітэктура гэтай царквы таксама вельмі добра перадае дух мінулых стагоддзяў. Царква ў вёсцы Новы Свержань размешчана зусім побач з Касцёлам, і разам яны ствараюць зусім унікальны для Беларусі ансамбль, выдатна дапаўняючы адзін аднаго. Справа ў тым, што ў Беларусі не так ужо і шмат храмаў 16-га стагоддзя, а тут адразу два, ды яшчэ ў такім цудоўным стане.
Царква Раства Іаана Прадцечы в.Вішнявец
Царква Раства Іаана Прадцечы в.Вішнявец ( былое мястэчка Гавязна).
Гэты цудоўны храм быў пабудаваны ў 1742 годзе. Першапачаткова дадзеная царква была уніяцкай. А пасля таго як яна стала праваслаўнай (у 1839 годзе) гэты старадаўні храм быў трохі перабудаваны (у 1852 годзе), дзве высокія прастакутныя барочныя вежы па баках галоўнага фасада храма былі замененыя на невялікія цыліндрычныя вежкі з купаламі, якія і захаваліся да нашага часу. На сённяшні дзень храм у вёсцы Вішнявец цалкам адрэстаўраваны і знаходзіцца ў выдатным стане.
Маршрут 3. Засулле-Дзераўная-Хатава-Налібакі
Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі
Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца ў в.Дзераўная. Доўгі час памылкова лічылася, што касцёл быў пабудаваны як кальвінскі сабор у 1590 годзе. Аднак на самай справе, ён быў пабудаваны ў 1630-ых гадах, прычым адразу як касцёл, а ў 1590 годзе было толькі прынята рашэнне будаваць гэты храм і зроблены першыя фундацыі. У любым выпадку гэта вельмі старадаўні храм, што і надае яму асаблівую каштоўнасць і прывабнасць у вачах турыстаў і падарожнікаў па Беларусі. Зараз касцёл у вёсцы Дзераўная ўяўляе сабой помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу, важную культурна-гістарычную каштоўнасць і славутасць Беларусі. У другой палове 17-га стагоддзя да касцёла была прыбудавана цагляная вежа. Уязная брама, якая размясцілася перад касцёлам, была пабудавана ў пачатку 19-га стагоддзя. А ўжо ў наш час касцёл у вёсцы Дзераўная быў выдатна адрэстаўраваны, як звонку так і ўнутры, і цяпер служыць людзям па першапачатковым прызначэнні.
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў вёсцы Хатава
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса быў пабудаваны яшчэ ў 1776 годзе, а ў 1931 годзе, ён атрымаў сваё новае аблічча.
З драўлянага каталіцкага храма ён ператварыўся ў каменны. У гэтым жа годзе будоўля была завершана. У наступныя гады касцёл не быў разбураны і застаўся практычна ў тым выглядзе, у якім быў пабудаваны ў 1931 годзе.
Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся толькі ў 1991 годзе і закранулі знешняе і ўнутранае абліччы храма. На сённяшні дзень касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса - гэта помнік архітэктуры неараманскага стылю, якому характэрны спрошчаная форма арак і вокнах. Пярэдняя частка касцёла ўпрыгожаная круглым акном, апраўленым каменнай рамкай. Вежа - званіца надае касцёлу асіметрычны выгляд, але гэта зусім не мінус Касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Свята-Міхайлаўская царква
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Налібакі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Узняты на высокі цокаль храм скампанаваны з кубападобнай малітоўнай залы, 2-схільныя дахі якой у сяродкрыжжы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, прытвора-званіцы (васьмярык на чацверыку) з шатровым верхам, паўкруглай апсіды. Уваход размешчаны асіметрычна з боку прытвора, вырашаны нізкай прыбудовай пад вальмавым дахам і аркатурным чляненнем арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызам
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны
Першы драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках, заснаваны ваяводам смаленскім Пятром Гедыгольдавічам, згадваецца ў 1447 годзе. Парафія, дзе на той час служыў пробашч Шукан, існуе з XV стагоддзя. У 1636 годзе канцлер вялікі літоўскі Альбрэхт Станіслаў Радзівіл фундаваў у мястэчку новы драўляны храм, які быў знішчаны падчас войнаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім царствам. Новы драўляны барочны касцёл збудавалі ў Налібаках толькі ў 1699 годзе .У 1990 годзе працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, алтар распісваў мясцовы мастак.
Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрна і неарэнесансу, позняга барока. Уяўляе з сабе трохнефавую бязвежавую базіліку з трансептам. Прамавугольны ў плане аб’ём храма пераходзіць у працяглую прамавугольную двухярусную апсіду з бакавымі сакрысціямі. Прыбудовы да бакавых фасадаў квадратных у плане крылаў трансепта і нартэкса пад вальмавымі дахамі ўносяць элемент асіметрыі ў кампазіцыю касцёла. Франтальны і алтарны фасады завершаны фігурнымі шчытамі з круглым акном-ружай па цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі над імі і парнымі лапаткамі ў прасценках.
Будынак дасягае 40 метраў у даўжыню, 18 метраў у шырыню, вышыня цэнтральнага нефа складае 14 метраў. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы магутнымі аркадамі на чатырохгранных устоях і перападам вышынь нефаў, перакрытых драўлянай бэлечнай столлю. Апсіда вылучана шырокім арачным прасветам, на першым пілоне ад яе навешана паўкруглая кафедра амбона. Над прытворам шырокай аркай падтрымана антрэсоль хораў. У касцёле знаходзяцца 5 вялікіх і 5 маленькіх алтароў.